Пасхальное послание Патриарха Московского и всея Руси Кирилла

14 апреля 2023

752.jpg

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ПАТРИАРХА МОСКОВСКОГО И ВСЕЯ РУСИ КИРИЛЛА АРХИПАСТЫРЯМ, ПАСТЫРЯМ, ДИАКОНАМ, МОНАШЕСТВУЮЩИМ И ВСЕМ ВЕРНЫМ ЧАДАМ РУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ


Возлюбленные о Господе Преосвященные архипастыри, всечестные пресвитеры и диаконы, боголюбивые иноки и инокини, дорогие братья и сёстры!


Рисунок.JPG

К вам, православным христианам, живущим во многих странах мира, пребывающим в храмах и молящимся в домах, обращаюсь я ныне, дабы от сердца, исполненного духовной радости, поздравить с великим праздником Святой Пасхи и по древней традиции победно возгласить:

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!

На протяжении двух тысячелетий именно этими словами Святая Церковь торжествующе возвещает людям благую весть о дарованном Богом спасении. В них — огонь нашей веры, сила любви, основание надежды, краеугольный камень Церкви, средоточие новозаветного послания миру, немеркнущий свет просвещения и источник вдохновения, сердцевина христианской жизни и вся наша будущность.

Что бы ни происходило в изменчивом, порой мятущемся и раздираемом противоречиями мире, какие бы трудности и испытания ни выпадали на нашу долю, мы знаем, веруем и проповедуем: пасхальная радость о Воскресшем Спасителе остаётся неизменной и всепобеждающей.

Каков же смысл этого главного христианского праздника? Во имя чего и зачем Сын Божий сошёл на землю, принял образ раба (Флп. 2:7), претерпел страдания, был распят на кресте и воскрес? И что надлежит делать нам, людям XXI века, чтобы действительно стать причастниками и наследниками победы, одержанной Христом над смертью?

Церковь даёт нам ответы на эти вопросы. Она свидетельствует, что Воплотившимся от Преблагословенной Девы Сыном Божиим ад пленися, Адам воззвася, клятва потребися, Ева свободися, смерть умертвися, и мы ожихом (воскресный Богородичен на хвалитех, глас 2). Поистине Господь оживотворяет нас Своей любовью, избавляет от страха смерти и тления, врачует душевные и телесные немощи, поддерживает в трудностях и испытаниях, утешает в скорбях и печалях, помогает следовать спасительным путём, приводящим в жизнь вечную, когда отрёт Бог всякую слезу с очей людских, и смерти не будет уже; ни плача, ни вопля, ни болезни уже не будет (Откр. 21:4).

ССовершив подвиг искупления, Господь Своей крестной жертвой и славным Воскресением открыл врата рая для всех. С тех пор и доныне каждому человеку даруется возможность воспринять Христа всей душой как истинного Бога и Спасителя, ниспосылающего благодатную силу для праведной жизни и деятельного участия в преображении мира.

Святитель Николай Сербский, известный богослов минувшего века, размышляя о Пасхе, писал: «Христос воскресе — значит, жизнь сильнее смерти. Христос воскресе — значит, добро сильнее зла. Христос воскресе — значит, все упования христиан оправданы. Христос воскресе — значит, все жизненные трудности разрешены» (Мысли о добре и зле). И эта пасхальная радость, радость богообщения и утверждения обновлённой жизни (Рим. 6:4) на началах добра и справедливости достигает сердец миллионов христиан, вдохновляет на дела любви и милосердия, помогает преодолевать невзгоды, утешает в испытаниях, даёт надежду отчаявшимся, укрепляет малодушных.

В светозарный праздник Пасхи наши особые молитвы обращены к Богу о людях, находящихся в зоне военных действий. Мы как христиане не можем оставаться безучастными к бедам и лишениям наших братьев и сестёр, сердца которых опалены огнём междоусобного конфликта, поэтому мы возносим ко Господу сугубые прошения о том, чтобы Он по Своей милости и благоутробию исцелил телесные, а наипаче — душевные раны, утешил всякую скорбь и даровал братским народам, вышедшим из единой Днепровской купели крещения, прочный и справедливый мир.

Как земной путь Спасителя был исполнен трудов и жертвенной любви к людям, так и мы призваны уподобиться Ему в служении ближним. Ведь любая, даже самая маленькая добродетель, преодоление собственного эгоизма ради блага другого человека приближают нас к Богу — Источнику жизни и бессмертия, а значит, делают счастливее.

Воскресший Господь, по Своему неложному обетованию пребывающий со Своими последователями во все дни до скончания века (Мф. 28:20), да сподобит и нас, грешных и немощных, но жаждущих правды и взыскующих спасения, по завершении земного пути наследовать блаженную жизнь, дабы в Небесных обителях, уготованных от создания мира (Мф. 25:34), вкупе со святыми, в вечной славе Его царствовати (свт. Амвросий Медиоланский. Гимн «Тебе Бога хвалим»). Об этой радости ожидания грядущего Царства любви, когда будет Бог всяческая во всех (1 Кор. 15:28), Церковь проповедует всегда, наипаче же — в светлые дни пасхального торжества.

Внемлем же её спасительному гласу, призывающему нас устами апостола Павла праздновать Пасху не со старою закваскою, не с закваскою порока и лукавства, но с опресноками чистоты и истины (1 Кор. 5:8). Внемлем и постараемся жить по Божественным заповедям, словом евангельской правды и добрыми делами, всей жизнью своей свидетельствуя ближним и дальним, что воистину воскресе Христос, Ему же подобает всякая слава, честь и поклонение во веки веков. Аминь.


+КИРИЛЛ,
ПАТРИАРХ МОСКОВСКИЙ И ВСЕЯ РУСИ

Пасха Христова, 2023 год


hr.svg.png


ПАСХАЛЬНАЕ ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРХА МАСКОЎСКАГА І ЎСЯЕ РУСІ КІРЫЛА АРХІПАСТЫРАМ, ПАСТЫРАМ, ДЫЯКАНАМ, МАНАХАМ І ЎСІМ ВЕРНЫМ СЫНАМ І ДОЧКАМ РУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ


Праасвяшчэнныя архіпастыры, высокашаноўныя пастыры і дыяканы, усячэсныя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!


Звяртаючыся да вас гэтым жыццесцвярджальным вітаннем, сардэчна ўсіх вас віншую з вялікім і светаспасіцельным святам Пасхі. У гэты жаданы і святы дзень мы перапаўняемся такой духоўнай радасцю і велізарнай падзякай Богу, так відавочна адчуваем сілу і глыбіню любові Тварца да чалавека, што часам складана знайсці іншыя словы, каб выказаць нашы пачуцці, акрамя тых, з якімі жанчыны-міраносіцы паспяшаліся да апосталаў, каб абвясціць ім пра цудоўную падзею, што яны бачылі Госпада.

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

На працягу двух тысячагоддзяў менавіта гэтымі словамі Святая Царква ўрачыста абвяшчае людзям добрую вестку пра спасенне, якое дараваў нам Бог. У гэтых словах — агонь нашай веры, сіла любові, аснова надзеі, краевугольны камень Царквы, сутнасць новазапаветнага паслання свету, нязгаснае святло асветы і крыніца натхнення, стрыжань хрысціянскага жыцця і ўся наша будучыня.

Што б ні адбывалася ў зменлівым свеце, парою мяцежным і раздзіраемым супярэчнасцямі, якія б цяжкасці і выпрабаванні ні выпадалі на нашу долю, мы ведаем, веруем і прапаведуем: пасхальная радасць пра Уваскрэслага Спасіцеля застаецца нязменнай і ўсёпераможнай.

Які ж сэнс гэтага галоўнага хрысціянскага свята? У імя чаго і навошта Сын Божы сышоў на зямлю, прыняў вобраз раба (Флп. 2:7), перацярпеў пакуты, быў распяты на крыжы і ўваскрэс? I што трэба рабіць нам, людзям XXI стагоддзя, каб сапраўды стаць удзельнікамі і спадкаемцамі перамогі, атрыманай Хрыстом над смерцю?

Царква дае нам адказы на гэтыя пытанні. Яна сведчыць, што Сынам Божым, Уцялесненым праз Найблагаславеннейшую Дзеву, пекла ўзята ў палон, Адам пакліканы, праклён пазбаўлены сілы, Ева вызвалена, смерць пераможана, і мы ажылі (нядзельны Багародзічны на хваліцех, глас 2). Сапраўды, Гасподзь ажыватварае нас Сваёю любоўю, пазбаўляе ад страху смерці і тлення, ацаляе душэўныя і цялесныя немачы, падтрымлівае ў цяжкасцях і выпрабаваннях, суцяшае ў журбе і смутку, дапамагае ісці выратавальным шляхам, які прыводзіць у жыццё вечнае, калі ўтрэ Бог кожную слязу з вачэй чалавечых, і смерці ўжо не будзе; ні плачу, ні енку, ні болю ўжо не будзе (Адкр. 21:4).

Здзейсніўшы подзвіг адкуплення, Гасподзь Сваёй крыжовай ахвярай і слаўным Уваскрасеннем адкрыў вароты раю для ўсіх. 3 той пары і дагэтуль кожнаму чалавеку даецца магчымасць успрыняць Хрыста ўсёй душой як сапраўднага Бога і Спасіцеля, Які пасылае благадатную сілу для праведнага жыцця і актыўнага ўдзелу ў пераўтварэнні свету.

Свяціцель Мікалай Сербскі, вядомы багаслоў мінулага стагоддзя, разважаючы пра Пасху, пісаў: «Хрыстос уваскрэс — значыць, жыццё мацней за смерць. Хрыстос уваскрэс — значыць, дабро мацней за зло. Хрыстос уваскрэс — значыць, усе спадзяванні хрысціян апраўданы. Хрыстос уваскрэс — значыць, усе жыццёвыя цяжкасці пераадолены» (Думкі пра дабро і зло). I гэтая пасхальная радасць, радасць сувязі з Богам і сцвярджэння новага жыцця (Рым. 6:4) на пачатках дабра і справядлівасці дасягае сэрцаў мільёнаў хрысціян, натхняе на справы любові і міласэрнасці, дапамагае пераадольваць нягоды, суцяшае ў выпрабаваннях, дае надзею тым, хто ў адчаі, умацоўвае маладушных.

У светланоснае свята Пасхі нашы асаблівыя малітвы звернуты да Бога за людзей, якія знаходзяцца ў зоне ваенных дзеянняў. Мы як хрысціяне не можам заставацца абыякавымі да бед і нягод нашых братоў і сясцёр, сэрцы якіх апалены агнём міжусобнага канфлікту, таму мы ўзносім да Госпада асаблівыя просьбы аб тым, каб Ён па Сваёй міласэрнасці і шчодрасці ацаліў цялесныя, а найперш — душэўныя раны, суцешыў усялякі смутак і дараваў брацкім народам, якія выйшлі з адзінай Дняпроўскай купелі хрышчэння, трывалы і справядлівы мір.

Як зямны шлях Спасіцеля быў напоўнены намаганнямі і ахвярнай любоўю да людзей, так і мы пакліканы ўпадобіцца Яму ў служэнні бліжнім. Бо любая, нават самая маленькая дабрачыннасць, пераадоленне ўласнага эгаізму дзеля дабра іншага чалавека набліжаюць нас да Бога — Крыніцы жыцця і бессмяротнасці, а значыць, робяць болын шчаслівымі.

Уваскрэслы Гасподзь, Які паводле Свайго праўдзівага абяцання застаецца са Сваімі паслядоўнікамі ва ўсе дні да сканчэння веку (Мф. 28:20), няхай спадобіць і нас, грэшных і слабых, але прагнучых праўды і шукаючых спасення, па завяршэнні зямнога шляху наследаваць блажэннае жыццё. Каб нам у Нябесных абіцелях, прыгатаваных ад стварэння свету (Мф. 25:34), разам са святымі, у вечнай Яго славе царстваваць (свц. Амвросій Медыяланскі. Гімн «Цябе Бога хвалім»). Гэтую радасць чакання будучага Царства любові, калі будзе Бог усё ва ўсім (1 Кар. 15:28), Царква прапаведуе заўсёды, а найбольш — у светлыя дні пасхальнай урачыстасці.

Прыслухаемся ж да яе спасіцельнага голасу, які заклікае нас вуснамі апостала Паўла святкаваць Пасху не са старою закваскаю, не з закваскаю зла і каварства, а з праснакамі чысціні і ісціны (1 Кар. 5, 8). Прыслухаемся і пастараемся жыць паводле Божых запаведзяў, словам евангельскай праўды і добрымі справамі, усім жыццём сваім сведчыць блізкім і далёкім, што сапраўды ўваскрэс Хрыстос, Яму ж належыць усякая слава, пашана і пакланенне на векі вякоў. Амінь.


+КІРЫЛ,
ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Пасха Хрыстова, 2023 год

Возврат к списку

131