Пасхальное послание Митрополита Минского и Заславского Вениамина

14 апреля 2023

873.jpg

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ МИТРОПОЛИТА МИНСКОГО И ЗАСЛАВСКОГО ВЕНИАМИНА, ПАТРИАРШЕГО ЭКЗАРХА ВСЕЯ БЕЛАРУСИ АРХИПАСТЫРЯМ, СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЯМ, МОНАШЕСТВУЮЩИМ И ВСЕМ ВЕРНЫМ ЧАДАМ БЕЛОРУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ


Возлюбленные во Христе архипастыри, пастыри, монашествующие, дорогие братья и сестры!


ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!


Рисунок (5).JPG

Прошли дни Великого поста, осталась позади Страстная седмица с ее скорбными и спасительными переживаниями, и храмы наши снова наполнены молящимися. Но сегодня мы уже не скорбим, не плачем и не сокрушаемся. Ныне мы «смерти празднуем умерщвление, адово разрушение, иного жития вечнаго начало» (Пасхальный канон, творение Иоанна Дамаскина. Песнь 7).

Неизреченной радостью исполнены наши сердца, и эта радость не земная, но небесная, она выше всякого иного человеческого переживания. Отзвуки этого духовного ликования, пережитого апостолами и женами-мироносицами, мы слышим в каждом слове песнопений пасхальной службы.

Мы знаем причину и основание этого торжества: «Христос воскрес из мертвых, первенец из умерших» (1 Кор. 15: 20). Поэтому ни смерть, ни грех, ни ад не властвуют больше над нами. И вместе с пророком Осией и апостолом Павлом мы дерзновенно восклицаем: «Смерть! где твое жало? ад! где твоя победа?» (1 Кор. 15: 55).

«Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ и сущим во гробех живот даровав», — эти торжествующие слова пасхального тропаря, озаряя наши сердца, призывают нас снова и снова проникать в их глубокий смысл.

«Одним человеком грех вошел в мир, и грехом смерть, так и смерть перешла во всех человеков» (Рим. 5: 12). Грех разрывает не только связь человека с Богом, он разрушает также и человеческие отношения, поэтому и смерть имеет не только личностное, но и социальное измерение. Именно грех является причиной нестроений внутри семьи, общества и даже между народами.

Господь наш Иисус Христос Своей смертью и воскресением исцеляет всего человека, во всей полноте его свойств и отношений. Сын Божий «смирил Себя, быв послушным даже до смерти, и смерти крестной» (Флп. 2: 8).

Cмирением и послушанием Своему Небесному Отцу, безмерной любовью к человеческому роду Он восстановил утраченную человеком связь с Богом и вместе с тем показал нам путь к единству и миру, к восстановлению гармонии человеческих отношений.

Поэтому последуем «от смерти бо к жизни», от греха и неправды к делам любви и милосердия, ибо вера во Христа воскресшего, следование Его заповедям, любовь к Богу и ближним являются самым прочным залогом мира, согласия и единства. По слову святителя Григория Богослова, «немногие капли крови (Спасителя) воссозидают целый мир, и для всех людей делаются тем же, чем бывает закваска для молока, собирая и связуя нас воедино».

«Любовь, радость, мир, долготерпение, благость, милосердие, вера, кротость, воздержание...» (Гал. 5: 22-23), — вот плоды духовной и праведной жизни, вот путь решения всех противоречий, путь, ведущий к созиданию. После Воскресения Христова этот путь открыт для всех. И каждый из нас в эти непростые времена может умножить меру добра и любви на том месте, где его призвал Господь.

Cегодня явственно ощущается нарастание напряжения во всех сферах человеческой жизни. Но Воскресение Христово — это маяк в бурном море, который всегда указывает нам на то прочное основание нашей веры и нашей радости, которое никто и ничто не сможет у нас отнять. Ибо, по словам святителя Филарета Московского, «надежда наша (на искупительный подвиг Христа) основана глубже настоящаго мира, и выше его воздвигнута».

В эти святые дни желаю, чтобы мир Божий, который Христос возвестил Своим ученикам, пребывал в каждой душе и каждой семье, чтобы Господь сохранил мир в нашей стране и помог людям доброй воли восстановить его на землях братской Украины. Пусть свет пасхальной радости освещает сердце каждого человека, а слово о Кресте и Воскресении всегда живо и действенно пронизывает все наши мысли и каждый наш поступок. Будем помнить о том, что мир — это дар Божий и приложим все усилия, чтобы сберечь это великое дарование.


+ВЕНИАМИН,
Митрополит Минский и Заславский,
Патриарший Экзарх всея Беларуси

Пасха Христова, 2023 год
город Минск


hr.svg.png


ПАСХАЛЬНАЕ ПАСЛАННЕ МІТРАПАЛІТА МІНСКАГА І ЗАСЛАЎСКАГА ВЕНІЯМІНА, ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХА ЎСЯЕ БЕЛАРУСІ, АРХІПАСТЫРАМ, ПАСТЫРАМ, МАНАХАМ І ЎСІМ ВЕРНЫМ СЫНАМ І ДОЧКАМ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ


Узлюбленыя ў Хрысце архіпастыры, пастыры, манахі, дарагія браты і сёстры!


ХРЫСТОС УВАСКРЭС!


Прайшлі дні Вялікага посту, прайшоў тыдзень Пакут Гасподніх з яго журботнымі і спасіцельнымі перажываннямі, і храмы нашы зноў напоўнены веруючымі. Але сёння мы ўжо не смуткуем, не плачам і не тужым. Цяпер мы «смерці святкуем умяцвенне, пекла разбурэнне, пачатак іншага — вечнага жыцця» (Пасхальны канон, твор Іаана Дамаскіна. Песня 7).

Невымоўнай радасцю напоўнены нашы сэрцы, і гэтая радасць не зямная, а нябесная, яна вышэй за ўсякае іншае чалавечае перажыванне. Водгукі гэтага духоўнага лікавання, перажытага апосталамі і жанчынамі-міраносіцамі, мы чуем у кожным слове песнаспеваў пасхальнай службы.

Мы ведаем прычыну і аснову гэтай урачыстасці: «Хрыстос уваскрэс з мёртвых, першынец з памерлых» (1 Кар. 15: 20). Таму ні смерць, ні грэх, ні пекла не пануюць больш над намі. I разам з прарокам Асіем і апосталам Паўлам мы смела ўсклікаем: «Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?» (1 Кар. 15: 55).

«Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць растаптаў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў», — гэтыя ўрачыстыя словы пасхальнага трапара, азараючы нашы сэрцы, заклікаюць нас зноў і зноў пранікаць у іх глыбокі сэнс.

«Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет, а праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей» (Рым. 5: 12). Грэх разрывае не толькі сувязь чалавека з Богам, ён разбурае таксама і адносіны паміж людзьмі, таму і смерць мае не толькі індывідуальнае, але і сацыяльнае вымярэнне. Менавіта грэх з’яўляецца прычынай разладаў унутры сям’і, грамадства і нават паміж народамі.

Гасподзь наш Іісус Хрыстос Сваёю смерцю і ўваскрасеннем ацаляе ўсяго чалавека, ва ўсёй паўнаце яго ўласцівасцяў і адносін. Сын Божы «упакорыў Сябе і быў паслухмяны нават да смерці, і смерці крыжовай» (Флп. 2: 8).

Пакорнасцю і паслухмянасцю Свайму Нябеснаму Айцу, бязмернай любоўю да чалавечага роду Ён аднавіў страчаную чалавекам сувязь з Богам і разам з тым паказаў нам шлях да адзінства і міру, да аднаўлення гармоніі чалавечых адносін.

Таму пойдзем услед «ад смерці да жыцця», ад граху і няпраўды да спраў любові і міласэрнасці, бо вера ў Хрыста Уваскрэслага, выкананне Яго запаведзяў, любоў да Бога і бліжніх з’яўляюцца самым трывалым залогам міру, згоды і адзінства. Паводле слова свяціцеля Грыгорыя Багаслова, «нямногія кроплі крыві (Спасіцеля) аднаўляюць цэлы свет і для ўсіх людзей робяцца тым самым, чым бывае закваска для малака, збіраючы і звязваючы насу адно цэлае».

«Любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць...» (Гал. 5: 22-23), — вось плён духоўнага і праведнага жыцця, вось шлях вырашэння ўсіх супярэчнасцяў, шлях, які з’яўляецца стваральным. Пасля Уваскрасення Хрыстовага гэты шлях адкрыты для ўсіх. I кожны з нас у цяперашнія няпростыя часы можа памножыць меру дабра і любові на тым месцы, дзе яго паклікаў Гасподзь.

Сёння выразна адчуваецца нарастанне напружання ва ўсіх сферах чалавечага жыцця. Але Уваскрасенне Хрыстова — гэта маяк у бурным моры, які заўсёды паказвае нам на той трывалы падмурак нашай веры і нашай радасці, якую ніхто і нішто не зможа ў нас адабраць. Бо, паводле слоў свяціцеля Філарэта Маскоўскага, «надзея наша (на спасіцельны подзвіг Хрыста) заснавана глыбей за цяперашні свет, і вышэй за яго ўзведзена».

У гэтыя святыя дні жадаю, каб мір Божы, які Хрыстос абвясціў Сваім вучням, панаваў ў кожнай душы і кожнай сям’і, каб Гасподзь захаваў мір у нашай краіне і дапамог людзям добрай волі аднавіць яго на землях брацкай Украіны. Няхай святло пасхальнай радасці асвятляе сэрца кожнага чалавека, а слова пра Крыж і Уваскрасенне няхай заўсёды жыватворча і дзейсна пранізвае ўсе нашы думкі і кожны наш учынак. Будзем памятаць пра тое, што мір — гэта дар Божы, і прыкладзем усе намаганні, каб зберагчы гэты вялікі дар.


+ ВЕНІЯМІН,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Пасха Хрыстова, 2023 год
горад Мінск

Возврат к списку

151